Меню

Навіны

Каманда

Стадыён

Мультымедыа

Гасцёўня

Навіны

28/04/2007. Дынама Берасьце - Днепр Магілёў (3 тур).

Учора, адбыўся 3 тур чэмпіянату. З самага пачатку дня былі выстаўлены скаўты, але нашы госці здалі экзамен па прадмету "Шыфр у горадзе над Бугам" на 10 балаў. Іх атрымалася знайсці толькі на сектары, у канцы першага тайму, без баняроў, роз і галасавога супорта (на сектар яны захадзілі па-аднаму і садзіліся па два-тры чалавека, усяго іх прыехала 10), нават АСАВ іх не прапалілі. У перапынку была спроба дамовіцца з імі на бойку у любым фармаце, з нашай моладдзю, але дняпры адмовілісь. У другім тайме, яны селі ўсе разам і, пасля забітага гола, пашызелі два разы, тым самым запаліўшы сябе мусарам. Напрыканцы тайму, 5 сабачнікаў, пад суправаджэньнем, павязлі на вакзал. За імі адправілась моладзь (7 чалавек), была спроба атакаваць дняпроў у вагоне, але яны схавалісь з акабамі, якія суправаджалі іх, і нічога не атрымалась. Некаторыя з іх адчуўшы, што ў іх добрая ахова, пачалі паказваць скамы. Астатнія 5 дняпроў, якіх павінен быў забраць клюб, патэлефанавалі і прапанавалі бойку 3х3, але потым самі і адмовілісь, сказаўшы, што "заўтра працоўны дзень(!??!)".

На нашых сектарах, каля 500 чалавек. "BWD-U-G" правялі добрую ультру з ужываньнем стужак, пасоў і картону. Як заўжды пераклік з заходняй трыбунай. Нажаль клюб ня змог парадваць нас пабедай, відавочна переіграўшы гасцей па гульне. Як вынік, нічыя 1:1(Козак, 90;Гаўрушка, 57). Калі у вас ёсць фота з гэтай гульні, калі ласка адпраўце іх на dynamo-br@yandex.ru .

Наступная гульня адбудзецца на выязде 2 траўня, у Гародні з мясцовым Неманам (1/2 кубакаБеларусі). Калі ў вас ёсць жаданьне падтрымаць свой клюб, тэлефануйце па 521-50-10. Вартасць 20.000 рублёў.

 

24/04/2007. Дынама Менск - Дынама Берасьце (2 тур).

22 красавіка адбыўся другі тур, наш клюб перамог дынамаўцаў з Менску, з лікам 0:2(Мазалеўскі, Козак). Першы выязд чэмпіянату павінін быў пабіць рэкорд па колькасьці чалавек. І ён быў пабіт - на сектары каля 130(папраўка: каля 150) чалавек. Нажаль, для некаторых выязд - гэта нагода бухнуць, а не падтрымаць свой Родны клюб і таму 1/3 сектара складалі "вельмі" цвярозыя асобы, як выснова - сярэдняя шыза і каля 20 асоб у КПЗ. Пацешыла тое, што ў нас з кожнай гульнёй усё яскравей і яскравей становіцца ультра(дзякуючы хлопцам з «BWD-Ultras Group»). На гэтым усё. Наступная гульня 27 красавіка ў Берасьці з Дняпром, пачатак у 19:00.

 

15/04/2007. Дынама Берасьце - МТЗ_Рыпо (1ы тур).

Сёньня адбылася гульня першага тура чэмпіянату РБ паміж Дынама Берасьце - МТЗ-Рыпо. Нажаль наш клюб прайграў з лікам 0:1. Нас на сектары каля 500 чалавек. Мтз-шнікаў прыехала каля 50 чалавек. Фота з гульні.

Пачала працаваць гасцёўня.

 

12/04/2007. Аднаўленне на сайце.

Па-першае, сайт перестае быць афіцыйным сайтам ФК Дынама Берасьце у ПЕФЛе і таму не будзе распавядаць пра клюб у гэтай інтэрнэт-гульні. На ім будзе распавядацца пра гульні ФК Дынама Берасьце ў чэмпіянаце і кубку РБ па футболу.

Па-другое, на сайце з'явіліся фота і відэа з кубкавай гульні ФК Дынама Берасьце - Неман Гродна, лік гэтай гульні 2:2. Другі матч адбудзецца ў Гродна 2.04.2007.

15 красавіка ў Берасьце адбудзецца першая гульня 17-га чэмпіанату РБ: ФК Дынама Берасьце - МТЗ (Менск).

 

30/08/2006. Адкрыццё сайта

Адчыніўся афіцыйны сайт каманды ФК "Дынама" Берасьце ў Пефле. На сайту пакуль даступны падзелы: Каманда, Стадыён і Фота. Хутка абнавіцца дызайн і дададуцца яшчэ пару падзелаў.

  

 

  Лічэбнікі

 

 

 

Hosted by uCoz